Ушанаванне памяці ахвяр Мінскага гета

Супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Беларусь помніць. Помнім кожнага”. 5 мая архівісты ўсклалі кветкі да мемарыяла “Яма”, які ўсталяваны на месцы масавага знішчэння вязняў Мінскага гета падчас Вялікай Айчыннай вайны. Сярод ахвяр гета былі дзеячы культуры і мастацтва Беларусі: акцёр і  рэжысёр Міхаіл Зораў (сапр. Штоклянд), кампазітар Міхаіл Крошнер, паэтэса Сара Каган, празаік і драматург Рахіль Брохес, скульптар Абрам Бразер, піяністка Яўгенія Зільберберг-Скупнік. Помнім кожнага.

5 мая 2022 г.