Сустрэча з вучнямі і настаўнікамі СШ № 185 г. Мінска

Архівы - школе

31 мая 2022 г. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведалі вучні восьмых класаў сярэдняй школы № 185 г. Мінска ў суправаджэнні настаўніц матэматыкі, класных кіраўніц Алы Адамаўны Маркоўскай і Святланы Мікалаеўны Савасцені. Падчас сустрэчы госці даведаліся пра асаблівасці архіўнай працы, убачылі новую выставу “Клічу вас я на пабеду…” і дамовіліся пра далейшае супрацоўніцтва з архівам-музеем – магчыма, у выглядзе выязных лекцый.

1 чэрвеня 2022 г.