Сустрэча з прафесарам Уільямам Замітам

25 мая 2018 г. адбылася сустрэча з Уільямам Замітам, доктарам, прафесарам, загадчыкам кафедры бібліятэчных, інфармацыйных і архіўных навук факультэта СМІ і інфарматыкі Універсітэта Мальты, прэзідэнтам нацыянальнай рады па архівах Мальты.

Прафесар знаходзіцца ў Беларусі па праграме стажыроўкі ад згаданай рады. Яго цікавілі арганізацыйна-практычныя пытанні дзейнасці архіва-музея: умовы камплектавання, асаблівасці навуковай апрацоўкі фондаў асабістага паходжання, забеспячэнне захаванасці дакументаў. Прафесар Заміт пазнаёміўся з выставамі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі. Падчас сустрэчы адбыўся абмен архіўнымі выданнямі. Суправаджэнне візіту і пераклад дыялогу ажыццяўляў Аляксандр Бяляўскі.

28 мая 2018 г.