Сустрэча са студэнтамі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Пад знакам Года гістарычнай памяці і 100-годдзя архіўнай службы Беларусі 18 красавіка 2022 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбылася сустрэча супрацоўнікаў архіва-музея са студэнтамі 3 курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія праходзяць навучанне па спецыяльнасці “Гісторыка-архівазнаўства”.

У межах сустрэчы дырэктар архіва-музея Г. В. Запартыка прачытала лекцыю “Гісторыя і дзейнасць Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва: дакументы і фонды як крыніцы гістарычнай памяці народа”. Студэнты даведаліся пра арганізацыю працы па выкарыстанні дакументаў, выставачную і публікацыйную дзейнасць архіва-музея.

Напрыканцы сустрэчы была праведзена экскурсія па выставе “В. А. Залатароў – заснавальнік кампазітарскай школы Беларусі”.

20 красавіка 2022 г.