Спецыяльны праект "Юрыдычныя асновы кіравання беларускімі землямі ў XIV-XVIII стст."

На сайце "Архівы Беларусі" размешчаны спецыяльны праект "Юрыдычныя асновы кіравання беларускімі землямі ў XIV-XVIII стст.", прысвечаны юбілейным датам прыняцця Статутаў Вялікага Княства Літоўскага і атрымання Брэстам, Гродна, Полацкам і Мінскам Магдэбургскага права. На віртуальнай выставе прадстаўлены дакументы з фондаў 5-ці архіўных устаноў краіны: Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна, Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

14 лютага 2019 г.