Партрэт Міхася Мялешкі - цяпер у БДАМЛМ

23 снежня ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбылася ўрачыстая перадача партрэта гісторыка, архівіста і пісьменніка Міхася Мялешкі (1892 - 1941) работы мастака Якава Кругера. Перадала партрэт унучка М. Мялешкі кампразітар Наталля Спічко і яе сям'я.

Нагадаем, што на 5 паверсе архіва-музея працуе выстава "Міхась Мялешка. Жыццё для будучыні", прысвечаная 125-годдзю гэтага дзеяча беларускай навукі і культуры.

27 снежня 2017 г.