Падзяка ад выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі"

Калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва атрымаў падзяку ад выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” за прафесіяналізм і актыўны ўдзел у падрыхтоўцы персанальнай энцыклапедыі “Уладзімір Караткевіч”. Дырэктар БДАМЛМ Ганна Запартыка і супрацоўнікі архіва-музея Галіна Багамолава, Валянціна Данекіна, Віктар Жыбуль, Таццяна Іванова, Таццяна Кекелева, Кацярына Крот, Вольга Любецкая, Кацярына Міхадзюк, Кацярына Петухова, Марыя Пышынская і Вольга Шаталава сталі аўтарамі амаль 50 артыкулаў, якія змешчаны на старонках энцыклапедыі.

22 сакавіка 2021 г.