Нотнае выданне "Алексей Клумов. Соната № 2. Белорусская танцевальная сюита"

Выйшла ў свет новае нотнае выданне "Алексей Клумов. Соната № 2. Белорусская танцевальная сюита. Для фортепиано". Нотаграфіка і музычная рэдакцыя Андрэя Кіранава.

Саната № 2 до мажор была напісана Аляксеем Клумавым у 1943 г. Беларуская танцавальная сюіта была напісана ў 1940 г. Выдавалася цалкам двойчы – у 1944 г. і 1964 г., абодва разы – Ленінградскім аддзяленнем маскоўскага выдавецтва “Музгиз”. Пасля гэтага выдавецтвам “Беларусь” яшчэ двойчы ў зборніках выдаваліся асобныя п’есы: 1982 г. – выдадзены п’есы №№ 1, 4, 5 у зборніку “Виртуоз”, 1984 г. – выдадзены п’есы №№ 2, 3 у зборніку “Пианист”.

Нотнае выданне надрукавана па рукапісу, які захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе кампазітара і піяніста Аляксея Канстанцінавіча Клумава (Фонд 29. Вопіс 1. Адз. зах. 17, 13). Выпраўленыя відавочныя абдрукоўкі аўтара і памылкі папярэдніх выданняў.

11 лістапада 2019 г.