Мерапрыемствы да Дня народнага адзінства ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні шэрагу мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства, які святкуецца ў Рэспубліцы Беларусь 17 верасня.

16 верасня 2022 г. пройдзе агульны сход калектыву архіва-музея, на якім прагучыць інфармацыя пра падзеі 17 верасня 1939 г. і іх значэнне ў гісторыі краіны.

Усіх жадаючых запрашаем наведаць адкрытую лекцыю, прысвечаную пісьменнікам Заходняй Беларусі, якія прынялі ўдзел у вераснёўскіх падзеях 1939 г., і асабістыя фонды якіх захоўваюцца ў архіве-музеі – Міхасю Машару, Міхасю Васільку, Максіму Танку. Пачатак а 14.30 у чытальнай зале архіва-музея.

Пасля лекцыі ў чытальнай зале архіва-музея пройдзе адкрыццё выставы да 100-годдзя літаратуразнаўца, крытыка, пісьменніка, выкладчыка Уладзіміра Калесніка, які нарадзіўся 17 верасня 1922 г.

У гонар пісьменніка, перакладчыка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі Максіма Танка, які таксама нарадзіўся 17 верасня і 110-гадовы юбілей якога адзначаецца ў Беларусі, на сайце архіва-музея будзе размешчана віртуальная выстава.

17 верасня 2022 г. з 10.00 да 14.00 пройдзе дзень адчыненых дзвярэй у чытальнай зале архіва-музея. Запрашаем вас азнаёміцца з дзейнасцю архіва-музея, складам яго фондаў і наведаць юбілейную выставу Уладзіміра Калесніка.

14 верасня 2022 г.