Гадавы справаздачны сход (19.12.2019)

19 снежня 2019 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва прайшоў традыцыйны гадавы справаздачны сход. Дырэктар архіва-музея Ганна Запартыка і загадчыкі аддзелаў выступілі са справаздачамі аб працы ў бягучым годзе і абазначылі перспектывы дзейнасці ў 2020 годзе. З падвядзеннем вынікаў працы архіўнай галіны, перспектывамі на наступны год і словамі падзякі на сходзе таксама выступілі прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь – першы намеснік дырэктара Дэпартамента Вольга Ледаўская і намеснік начальніка аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Вольга Заянчкоўская.

20 снежня 2019 г.