Гадавы справаздачны сход

22 снежня 2021 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў фармаце відэаканферэнцыі прайшоў традыцыйны гадавы справаздачны сход. Дырэктар архіва-музея Ганна Вячаславаўна Запартыка і загадчыкі аддзелаў архіва-музея выступілі са справаздачамі аб працы ў бягучым годзе.

Намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Яўгенавіч Цвяткоў абазначыў задачы архіўнай галіны на наступны 2022 год. З ацэнкай працы і перспектывамі выканання актуальных задач БДАМЛМ выступілі прадстаўнікі Дэпартамента – начальнік аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Рыгор Сцяпанавіч Жалняркевіч і начальнік аддзела справаводства і фарміравання НАФ Вольга Уладзіміраўна Заянчкоўская.

23 снежня 2021 г.