Завершана навуковае апісанне фонду № 55 (вопіс № 2) “Збор дакументаў дзеячаў літаратуры”

Збор дакументаў дзеячаў літаратуры быў створаны ў 1976 г. У збор увайшлі малаколькасныя паступленні дакументаў беларускіх пістменнікаў, паэтаў, літаратуразнаўцаў, перакладчыкаў і інш.

У выніку навукова-тэхнічнай апрацоўкі складзены вопіс № 2 у колькасці 343 спраў (1158 дакументаў) за 1900-2013 гг. Вопіс складаецца з 4 раздзелаў: “Дакументы пісьменнікаў, якія паступілі ад даследчыкаў, родных і знаёмых”, “Дакументы пісьменнікаў, якія паступілі з газеты “ЛіМ” і часопісаў “Маладосць”, “Тэатральная творчасць” і інш.”, “Рукапісы пісьменнікаў”, “Фатаграфіі пісьменнікаў”.

Раздзел 1 складаецца з 14 падраздзелаў. Гэта дакументы:

  1. Адамовіча Славаміра Генрыхавіча – паэта, празаіка, публіцыста.
  2. Броўкі Пятруся (Пятра Усцінавіча) – паэта, празаіка, дзіцячага пісьменніка, перакладчыка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі.
  3. Гадлеўскага Вінцэнта – каталіцкага святара, грамадскага дзеяча, публіцыста.
  4. Янкі Гароха (Івана Іванавіча) – паэта, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.
  5. Янкі Гуцава – паэта, журналіста.
  6. Казлоўскага Уладзіслава Юзэфавіча (псеўд. Уладыслаў Казлоўшчык) – публіцыста, паэта, грамадска-палітычнага дзеяча.
  7. Кляшторнага Тодара Тодаравіча – паэта, перакладчыка.
  8. Новіка-Пеюна Сяргея Міхайлавіча (сапр. Новік Сяргей Міхайлавіч) – паэта, празаіка.
  9. Савікоўскага Іллі Якаўлевіча – яўрэйскага паэта, драматурга, кампазітара.
  10. Стэповіча (Стаповіча) Альбіна Мацвеевіча – музыканта, паэта, грамадска-палітычнага дзеяча.
  11. Улашчыка Мікалая Мікалаевіча – гісторыка, археографа, празаіка, перакладчыка, мемуарыста.
  12. Шукайлы Паўлюка – паэта, празаіка, крытыка.
  13. Шутовіча Віктара – публіцыста, рэлігійнага і культурна-грамадскага дзеяча, каталіцкага святара.
  14. Бергман Аляксандры Рыгораўны (дзявочае Хава Гіршаўна Кучкоўская) – польскага гісторыка, журналісткі, публіцыста, дзеяча рэвалюцыйнага і нацыянал-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.

Раздзел 2 складаецца з 24 падраздзелаў. Гэта дакументы:

  1. Глебкі Пятра Фёдаравіча – паэта, драматурга, перакладчыка.
  2. Голуба Юркі (Юрый Уладзіміравіч) – паэта, празаіка, перакладчыка.
  3. Грамовіча Івана Іванавіча – празаіка.
  4. Грамыкі Міхайла (Міхаіла Аляксандравіча) – празаіка, паэта, геолага, педагога.
  5. Гроднева Мікалая Пятровіча – пісьменніка.
  6. Даніленкі Міхася (Міхаіла Пятровіча) – пісьменніка, журналіста.
  7. Іверса Анатоля (сапр. Іван Дарафеевіч Міско) – паэта, рэдактара, грамадскага дзеяча.
  8. Крапівы Кандрата (сапр. Кандрат Кандратавіч Атраховіч) – драматурга, паэта, літаратуразнаўца, перакладчыка.
  9. Крупенькі Яўгена Міхайлавіча – паэта, перакладчыка.
  10. Куляшова Фёдара Іванавіча – літаратуразнаўца, крытыка, журналіста, педагога.
  11. Лёсіка Язэпа Юр’евіча – пісьменніка, публіцыста, мовазнаўцы, педагога, акадэміка, нацыянальнага і грамадска-палітычнага дзеяча.
  12. Лукшы Валянціна Антонавіча – паэта, драматурга, публіцыста, перакладчыка.
  13. Мадзалеўскага Іллі Андрэевіча – паэта, публіцыста, рэдактара.
  14. Матэвушава Васіля Іванавіча – паэта.
  15. Мікулы Сяргея Кірылавіча.
  16. Міронава Аляксандра Яўгенавіча – празаіка, перакладчыка.
  17. Новік Ганны Аляксееўны – паэтэсы, удзельніцы нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі.
  18. Парахневіча Міхаіла Прохаравіча – паэта, празаіка, публіцыста.
  19. Пашкевіча Нічыпара Еўдакімавіча – крытыка, літаратуразнаўцы.
  20. Уласава Аляксандра Мікітавіча – выдаўца, публіцыста, мемуарыста, грамадскага і культурна-асветніцкага дзеяча.
  21. Хадкевіча Тараса Канстанцінавіча – пісьменніка, паэта, перакладчыка, публіцыста.
  22. Хадыкі Уладзіміра Марцінавіча – паэта, перакладчыка.
  23. Хомчанкі Васіля Фёдаравіча – празаіка.
  24. Яроша Міхася – літаратуразнаўца, крытыка.

У раздзеле 3 “Рукапісы пісьменнікаў” змешчаны рукапісы: верш Ю.П. Гаўрука “Якубу Коласу”; вершы У.Л. Місуна “Беларучка”, “Школа”, “У падарунак я даю”; п’есы-казкі А.М. Міхайлава “Подарок”, “Смышлёный опенок”; машынапісная копія звароту А. Мрыя “Другу працоўных Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну”; п’еса У.А. Навумовіча “Абітурыенты”; камедыя М. Скрыпкі “Не тая літара”; драма-феерыя Лесі Украінкі “Лесная песня” ў перакладзе С. Лавейкінай з украінскай мовы.

Раздзел 4 “Фатаграфіі пісьменнікаў” склалі фатаграфіі пісьменнікаў З.М. Аксельрода, І.А. Аношкіна, У.І. Анісковіча, І.С. Арабейкі, П.П. Ахрыменкі, С.М. Басуматравай, Р.А. Баравіковай, В.В. Барысенкі, Б.П. Беляжэнкі, В. Блакіта, М. Блісцінава, Т.М. Бондар, В.Е. Бурносава, П.Т. Бядуліна, У.М. Верамейчыка, А. Вечара, М.А. Вішнеўскага, Л.М. Галубовіча, В.С. Гарбацэвіча і інш., арыгіналы і копіі, некаторыя з іх зроблены фотакарэспандэнтамі В. Ждановічам, А. Калядой, У.А. Крукам, Д. Чаховічам. 

17 ліпеня 2018 г.