Экскурсіі для навучэнцаў у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва

27 і 28 снежня 2022 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” прайшлі экскурсіі для навучэнцаў сярэдніх школ г. Мінска.

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Віктар Жыбуль правёў для вучняў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 173 г. Мінска” экскурсію па выставе “Клічу вас я на пабеду…”, прысвечанай жыццю і дзейнасці беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў у час Вялікай Айчыннай вайны.

Вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Наталля Мізон правяла для навучэнцаў 8 класа ДУА “Сярэдняя школа № 190 г. Мінска” аглядную экскурсію па будынку архіва-музея, распавяла пра змест і склад фондаў, адзначыўшы найбольш цікавыя з іх.

29 снежня 2022 г.