БДАМЛМ - 60 гадоў!

9 чэрвеня 2020 г. Беларускаму дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва споўнілася 60 гадоў. У сувязі з неспрыяльным эпідэміялагічным становішчам святкаванне юбілея не стала масавым мерапрыемствам і прайшло не ў вялікай зале, а ў гасцінных сценах самога архіва-музея, з выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі. Архівістаў урачыста павіншавалі дырэктар БДАМЛМ Ганна Запартыка, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Віктар Кураш, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў і дырэктар Дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Аляксандр Запартыка. Віншаванні ад калегаў з іншых архіўных, бібліятэчных і музейных устаноў гучалі ў фармаце відэаканферэнцыі. На экране можна было пабачыць і ўжо гістарычныя кадры з жыцця БДАМЛМ мінулых гадоў.

Няма сумневу, што ўсе дасягненні архіва-музея ў справе збору, захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны здзяйсняюцца найперш дзякуючы яго вопытнаму і дружнаму калектыву. Невыпадкова падчас урачыстасці многія супрацоўнікі архіва-музея атрымалі ўзнагароды за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё архіўнай справы і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў.

Такім чынам, былі ўзнагароджаны:

Нагрудным знакам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь “За адзнаку” ІІ ступені:

Запартыка Ганна Вячаславаўна – дырэктар Установы “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва”;

Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь:

Данекіна Валянціна Ягораўна – загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання;

Евенка Ірына Анатольеўна – вядучы архівіст аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання;

Падзякай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь:

Кекелева Таццяна Віктараўна – вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў;

Нагрудным знакам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь “Ганаровы архівіст Беларусі”:

Бярэйшык Вольга Іванаўна – загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў;

Пышынская Марыя Іосіфаўна – загадчык аддзела архіваў арганізацый і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду;

Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь:

Гардзіенка Наталля Сяргееўна – намеснік дырэктара;

Іванова Таццяна Вадзімаўна – загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў;

Любецкая Вольга Эльдараўна – вядучы архівіст аддзела архіваў арганізацый і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду;

Падрэз Ніна Васільеўна – галоўны бухгалтар;

Падзякай Установы “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва”:

Багамолава Галіна Бернардаўна – вядучы архівіст аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання;

Барадзін Андрэй Генадзевіч – вядучы інжынер-праграміст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій;

Жыбуль Віктар Вячаслававіч – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў;

Крот Кацярына Сяргееўна – вядучы архівіст аддзела архіваў арганізацый і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду;

Максімовіч Іна Генадзеўна – вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій;

Мамонава Святлана Сяргееўна – вядучы бухгалтар;

Прынько Наталля Паўлаўна – вядучы архівіст аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання;

Садоўская Юлія Ігараўна – вядучы архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў;

Студзінская Людміла Юльянаўна – вядучы архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў;

Тагіль Наталля Васільеўна – прыбіральшчык службовых памяшканняў;

Шаталава Вольга Фёдараўна – вядучы архівіст аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання.

 

Архіў-музей шчыра дзякуе ўсім, хто даслаў свае віншаванні і далучыўся да нашага свята!

Фотаздымкі з мерапрыемства змешчаны ў нашай фотагалерэі.

11 чэрвеня 2020 г.