"Балцкі Субстрат" у БДАМЛМ

Развітанне супрацоўнікаў БДАМЛМ з 2017 годам прайшло на музычнай хвалі: у архіў-музей завітаў гурт "Балцкі Субстрат" з калядна-навагоднім канцэртам. Максім Іўкін і Ганна Амозава выканалі песні на словы Казіміра Сваяка, Сяргея Дарожнага, Юлія Таўбіна, Арона Юдальсона, Уладзіміра Караткевіча, сучасных паэтаў Віктара Сямашкі і Веры Бурлак, а таксама народныя. Была праведзена і невялічкая літаратурная віктарына з розыгрышам падарункаў ад кампаніі "Будзьма беларусамі!".

Фотаздымкі з імпрэзы можна паглядзець тут.

Яшчэ раз віншуем усіх з Новым 2018 годам! Хай ён прынясе паболей радасці і плённых здзяйсненняў!

29 снежня 2017 г.