Архівы – школьнікам

2 чэрвеня 2022 г. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведала група школьнікаў, якія знаходзяцца пад апекай інспекцыі па справах непаўналетніх Заводскага РУУС г. Мінска. Суправаджалі вучняў участковы інспектар, лейтэнант міліцыі Алена Пятроўна Купраёнак і спецыяліст інспекцыі Жанна Вячаславаўна Таляронак. Мерапрыемства праходзіла ў межах праграмы па арганізацыі вольнага часу непаўналетніх.

Падчас сустрэчы дырэктар архіва-музея Ганна Вячаславаўна Запартыка расказала пра прафесію архівіста і асаблівасці працы з гістарычнымі дакументамі, пра шматстайнасць і рознабаковасць беларускіх архіваў і дзейнасць БДАМЛМ у прыватнасці. Вядучы навуковы супрацоўнік Віктар Жыбуль правёў экскурсію па новай выставе “Клічу вас я на пабеду…”. Наведвальнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з перыядычнымі выданнямі ваеннага часу, а таксама прадэманстраваць свае музычныя здольнасці на фартэпіяна, якое належала заслужанаму артысту Беларусі Віктару Скорабагатаву.  

3 чэрвеня 2022 г.