Архіў-музей наведалі слухачы Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ

15 лютага 2023 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, падзяліліся сваім вопытам са слухачамі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” – работнікамі музейных устаноў.

Спецыялісты архіва-музея распавялі аб асаблівасцях работы з дакументамі асабістага паходжання, азнаёмілі з працай чытальнай залы. На прыкладзе тэматычных выстаў “Чалавек палымянага сэрца” (да 120-годдзя рэжысёра Любові Мазалеўскай) і “…З ідэяй захаваць ад знішчэння…” (да 100-годдзя дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі) архівісты распавялі аб асаблівасцях арганізацыі выкарыстання дакументаў асабістага паходжання. Спецыялістаў з музеяў зацікавілі пытанні наяўнасці ў архіве музейнага фонду і шырыні яго выкарыстання. Архівістамі і музейнымі работнікамі былі абмеркаваны магчымыя сумесныя праекты ў Год міру і стварэння.

16 лютага 2023 г.