Абмяжоўваецца доступ у чытальную залу архіва-музея!

Паважаныя карыстальнікі!

На перыяд неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча часова абмяжоўваецца доступ у чытальную залу архіва-музея. Выключэнне будуць складаць супрацоўнікі навуковых устаноў, якія ажыццяўляюць планавыя навуковыя працы.

Асабісты прыём грамадзян па сацыяльна-прававых пытаннях часова будзе праводзіцца па тэлефоне – 327 11 88. Прыём вядзе загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Таццяна Вадзімаўна Іванова.

27 сакавіка 2020 г.