24-29 лістапада 2019 г. дырэктар БДАМЛМ Ганна Запартыка знаходзілася ў камандзіроўцы ў Санкт-Пецярбургу

24-29 лістапада 2019 г. дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка знаходзілася ў камандзіроўцы ў Санкт-Пецярбургу.

Падчас камандзіроўкі адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Цэнтральнага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва Санкт-Пецярбурга (ЦДАЛМ СПБ), у якім захоўваюцца дакументы па гісторыі літаратуры і мастацтва Беларусі. 25 лістапада 2019 г. было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БДАМЛМ і ЦДАЛМ СПБ. На сустрэчы з калектывам ЦДАЛМ СПБ былі абмеркаваны метадычныя пытанні працы з дакументамі асабістага паходжання, забеспячэння захаванасці і арганізацыі выкарыстання дакументаў. Важным вынікам сустрэчы стаў абмен навукова-даведачнай літаратурай. У фондах ЦДАЛМ СПБ былі выяўлены рукапісы і пісьмы беларускіх пісьменнікаў А.Адамовіча, А.Васілевіч, Р.Барадуліна, Н.Гілевіча, В.Быкава, М.Танка, А.Вялюгіна, І.Шамякіна і іншых, а таксама ўнікальныя замалёўкі Віцебска 1920-х гг. мастака А.Каплуна.

Падчас камадзіроўкі таксама адбылося наведванне Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Санкт-Пецярбурга (ЦДГА СПБ) і сустрэча з кіраўніцтвам архіва. Архіву-музею былі перададзены Даведнік па фондах ЦДГА СПБ у двух тамах і іншыя даведачныя выданні, а таксама копіі дакументаў з асабістай справы аднаго з заснавальнікаў у 1906 г. у Санкт-Пецярбургу беларускага выдавецкага таварыства “Загляне сонца і ў наша ваконца” В.І. Валейкі.

На фатаграфіі дырэктар БДАМЛМ Ганна Вячаславаўна Запартыка і дырэктар ЦДАЛМ СПБ Людміла Ігараўна Нікалаева падчас падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве.

4 снежня 2019 г.