Новыя дакументы з Аўстраліі

У красавіку 2016 г. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва атрымаў дзве пасылкі з Мельбурна ад дзеяча беларускай дыяспары Аўгена Грушы. Адгукнуўшыся да заклік нашага Цэнтра камплектавання і вывучэння дакументальнай спадчыны беларускага замежжа, старшыня Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі пераслаў у Мінск матэрыялы з асабістага архіву, у тым ліку і дакументы дзейнасці беларускіх арганізацый: самой Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі, Беларускага Цэнтральнага Камітэта ў Вікторыі, Беларускага жаночага камітэта ў Вікторыі і іншых. Дакументы датычаць пераважна апошніх 25 гадоў дзейнасці згаданых арганізацый.

Дасланае істотна папоўніць комплекс дакументаў аўстралійскіх беларусаў у архіве-музеі, які на сёння прадстаўлены вялікім фондам грамадскага дзеяча з Сіднея Алеся Алехніка, а таксама дакументамі ў зборах Беларускага інстытута навукі і мастацтва.

Архіў-музей дзякуе спадару Аўгену Грушу за каштоўнае папаўненне нашых фондаў.

Наталля Гардзіенка

17 чэрвеня 2016 г.