Новае паступленне ў БДАМЛМ - архіў Элеаноры Язерскай

19 ліпеня 2016 г. у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва паступілі ўнікальныя дакументы музыказнаўцы і тэлявядучай Элеаноры Язерскай. Сярод іх шматлікія фатаграфіі, перапіска, рукапісы сцэнарыяў, дзённікі і інш. Дакументы перадала сям’я Э. Язерскай. У іх адлюстравана жыццё фондаўтваральніцы, узаемадачыненні з савецкай і беларускай элітай (напрыклад, М.С. Баярскім, Л.Р. Зыкінай, І.М. Лучанком, М.М. Магамаевым, М.С. Міхалковым, У.Г. Мулявіным, Г.Г. Паплаўскім, Э.С. П’ехай і інш.).

Тут Вы можаце паглядзець некаторыя фатаграфіі з перададзеных дакументаў.

25 ліпеня 2016 г.