RU
Графік работы чытальнай залы архіва-музея:
ПАНЯДЗЕЛАК-ЧАЦВЕР: 9.00-17.00
ПЯТНІЦА: 9.00-16.00
(па папярэдніх матываваных заяўках у працоўныя дні да 20.00)
Звяртаем увагу, што ў перадсвяточныя дні час працы чытальнай залы скарачаецца на 1 гадзіну.
Калі ласка, азнаёмцеся з парадкам карыстання архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
У адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку карыстання архіўнымі дакументамі ў чытальных залах дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь (зацверджана пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2012 г. № 133) і Загадам дырэктара БДАМЛМ ад 20.04.2017 № 30 “Аб выдачы дакументаў з архівасховішча” ўстаноўлены наступныя правілы карыстання архіўнымі дакументамі:
- Карыстальнікі дапускаюцца ў чытальную залу на падставе асабістай заявы. Карыстальнікі, якія вядуць навуковую працу ў адпаведнасці з планам навукова-даследчых работ навуковых устаноў, устаноў адукацыі і іншых устаноў альбо выконваюць службовае заданне, прадастаўляюць пісьмо ад арганізацыі, якая накіравала іх. У заяве або пісьме ўказваюцца прозвiшча, уласнае імя, імя па бацьку карыстальнікаў, пасада, вучонае званне, навуковая ступень, тэма, мэта і храналагічныя рамкі даследавання.
- Справы і іншыя архіўныя дакументы прадастаўляюцца карыстальніку на падставе запоўненага бланка заказу. Пры атрыманні спраў карыстальнік абавязаны распісацца ў бланку заказу за кожную адзінку захоўвання. Подпіс карыстальніка сведчыць, што ён прымае на сябе адказнасць за захаванасць дакументаў падчас карыстання імі.
- Максімальная колькасць спраў для выдачы аднаму карыстальніку ў чытальную залу – 10 адзінак захоўвання. Наступны заказ ад карыстальніка прымаецца толькі пасля здачы спраў папярэдняга заказу.
- Справы ў чытальную залу выдаюцца толькі пасля праверкі фізічнага стану і паліставай праверкі, не пазней чым праз шэсць гадзін пасля афармлення заказа.
- Асабліва каштоўныя дакументы, якія маюць фонд карыстання ў выглядзе мікра-фота-ксера і электронных копій, для карыстання не выдаюцца. Замест іх выдаюцца копіі.
- Адмова або адтэрміноўка ў выдачы архіўных дакументаў дапускаецца ў выпадках: абмежаванняў, устаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь або арганізацыямі і грамадзянамі, у працэсе дзейнасці якіх утварыліся дакументы, перададзеныя на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўныя архівы; неабходнасці выканання службовых заданняў работнікамі архіва-музея; выдачы спраў і дакументаў у часовае карыстанне iншым установам; выдачы іх іншаму карыстальніку; экспанавання замоўленых дакументаў на выставах.
- Дакументы, якія не прайшлі навуковага апісання і тэхнічнага афармлення, для карыстання ў чытальную залу не выдаюцца.
- Тэрміны выдачы спраў для карыстальнікаў у чытальную залу – 30 дзён з часу выдачы спраў з архівасховішча.
- У выпадку, калі карыстальнік не наведвае чытальную залу на працягу двух тыдняў, падрыхтаваныя для яго дакументы вяртаюцца ў сховішча.
- Паўторны заказ спраў пасля вяртання карыстальнікамі ў архівасховішча прымаецца не раней чым праз 3 месяцы з дня іх вяртання, а на справы з асабліва каштоўнымі дакументамі – праз 6 месяцаў.
Форма асабістай заявы на дазвол працы ў чытальнай зале.
БДАМЛМ аказвае ПЛАТНЫЯ ПАСЛУГІ:
Прадастаўленне для капіравання:
- дакументаў асабліва каштоўных і з фондаў І катэгорыі – 0.94 BYN за дакумент
- дакументаў з фондаў ІІ, ІІІ катэгорыі – 0.47 BYN за дакумент
Ксеракопія:
- фармат А4 – 0.25 BYN за аркуш
- фармат А3 – 0.30 BYN за аркуш
Сканаванне:
- выраб электроннай копіі – 1.56 BYN за электронны файл
- выраб электроннай копіі з фонду карыстання – 0.64 BYN за электронны файл
Афармленне копіі (прастаўленне штампа і ўказанне пошукавых дадзеных дакумента) – 0.16 BYN за кожны аркуш
Выкананне тэматычных запытаў:
Вывучэнне навукова-даведачнага апарата (вопісы, каталогі) і дакументаў па тэме (запыту) – 157.09 BYN за тэму (запыт)
Выяўленне і адбор дакументаў па тэме - 4.67 BYN за дакумент
Анатаванне зместу дакументаў на картках – 0.76 BYN за картку
Сістэматызацыя картак – 0.02 BYN за картку
Складанне пераліку па тэматычнаму запыту – 39.26 BYN (за пералік на 25 пунктаў)
Складанне прадмовы да пераліку - 78.53 BYN
Поўны пералік платных паслуг і работ, якія выконвае БДАМЛМ:
Рэквізіты разліковага рахунку БДАМЛМ (аплата копій і тэматычных запытаў)
Установа “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва” (БДАМЛМ), вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 220030, г. Мінск, тэл. (017) 373-14-00, УНП 100703430, ОКПО 03495025, р/р BY30 BLBB 3632 0100 7034 3000 1001 у ЦБП №538 г. Мінска ААТ “Белінвестбанк”, IBAN BLBBBY2X, вул. Каржа, 11а
Вы можаце выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання насельніцтва супрацоўнікамі БДАМЛМ на Партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.
Больш падрабязна пра Партал рэйтынгавай ацэнкі можна даведацца па спасылцы.