Выстава "Вучоны, асветнік, святар" да 225-годдзя І. Грыгаровіча

28 снежня 2017 года ў чытальнай зале Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва адбылося адкрыццё выставы “І. І. Грыгаровіч. Вучоны. Асветнік. Святар”, прысвечанай 225-годдзю з дня нараджэння гісторыка, мовазнаўца, першапачынальніка айчыннай археаграфіі протаіерэя Івана Іванавіча Грыгаровіча (1792 – 1852). Выстава падрыхтавана сумесна з Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архівам Санкт-Пецярбурга (Расія).