Выстава "Вандроўнік, шукальнік, летуценнік" да 135-годдзя Янкі Маўра

27 красавіка 2018 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адкрылася выстава "Вандроўнік, шукальнік, летуценнік", прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння вядомага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Янкі Маўра (1883-1971).