Выстава да 130-годдзя Цішкі Гартнага

10 лістапада 2017 года ў чытальнай зале Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва адбылося адкрыццё выставы “Пясняр працы і змагання”, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Цішкі Гартнага (Змітра Хведаравіча Жылуновіча; 1887 – 1937).