Віртуальная выстава "Сяброўскі шарж"

Шарж – сяброўскі погляд мастака на знешнасць чалавека, яе характэрныя асаблівасці, партрэт у гумарыстычнай форме. У адрозненне ад карыкатуры шарж не высмейвае недахопы, ён лагодны і выклікае ўсмешку.

У шаржах на пісьменнікаў мастакі завастраюць рысы знешнасці, асобы і творчасці.

Прапануем вашай увазе калекцыю шаржаў на беларускіх пісьменнікаў з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Аўтары выставы: Наталля Пусцільнік-Марчук, Таццяна Іванова.