"Мастак за аб’ектывам". Да 130-годдзя з дня нараджэння фатографа Ісаака Салавейчыка

І.І. Салавейчык. [1960 г.]. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 230. Л. 1
Народны паэт Беларусі П.У. Броўка. 1961 г. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 1. Л. 5
Народны пісьменнік Беларусі Я. Брыль. 1952 г. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 2. Л. 1
Паэт М.А. Машара з жонкай і дочкамі. 1953 г.  Ф. 169. Воп. 1. Спр. 19. Л. 2
Народны паэт Беларусі П.Е. Панчанка. 1954 г. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 22. Л. 3
Народны пісьменнік Беларусі І.П. Шамякін падчас сустрэчы з чытачамі. [1952-1956 гг.]. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 29. Л. 1
Мастачка Г.Г. Азгур. [1954-1960 гг.]. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 34. Л. 4
Мастакі А.А. Бембель, З.І. Азгур, С.П. Герус, В.К. Цвірка і іншыя ў майстэрні. [1954-1966 гг.]. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 37. Л. 6
Дыплом Міністэрства культуры БССР І.І. Салавейчыку за фатаграфію «Партрэт мастака В.В. Волкава», прадстаўленую на выставе беларускай мастацкай фатаграфіі другога года сямігодкі, і сама фатаграфія. 4.02.1961 г.  Ф. 169. Воп. 1. Спр. 207. Л. 2. Спр. 38. Л. 1
Мастак-графік, Народны мастак Беларусі В.В. Волкаў. [1954-1966 гг.]. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 38. Лл. 2, 3
Мастакі І.А. Давідовіч, І.В. Ахрэмчык падчас афармлення памяшкання ў палацы піянераў. [1954-1960 гг.]. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 40. Л. 3
Мастакі браты С.П. і А.П. Ткачовы ў майстэрні. [1950-1960 гг.]. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 54. Л. 3
Мастакі ў студыі на занятках па акадэмічнаму малюнку. [1950-1960 гг.]. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 58. Лл. 1, 2
Кампазітары, Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь Г.М. Вагнер і Р.К. Пукст падчас сустрэчы з самадзейнымі цымбалістамі. 1965 г. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 61. Л. 3
Кампазітар, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Я.А. Глебаў. 1965 г. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 62. Л. 3
Кампазітар, Народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік беларускага народнага аркестра І.І. Жыновіч з інструментам і за дырыжорскім пультам падчас выступлення. 1965 г. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 64. Лл. 1, 7
Кампазітар, Народны артыст Беларусі В.А. Залатароў са сваімі студэнтамі ў апошні год выкладчыцкай дзейнасці. 1941 г. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 65. Л. 3
Кампазітар, Народны артыст Беларусі Я.К. Цікоцкі з унукам. [1960-1965 гг.]. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 67. Л. 8
Народны артыст Беларусі С.В. Дрэчын і сцэна са спектакля «Спящая красавица», пастаўленага ў Вялікім дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР. 1954 г. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 166. Лл. 1, 2
Народны артыст Беларусі У.І. Дзядзюшка. [1954-1957 гг.]. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 76. Лл. 1, 2
Народны артыст Беларусі Л.Р. Рахленка. [1954-1957 гг.]. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 81. Лл. 3, 4, 6
Народная артыстка Беларусі Л.І. Ржэцкая. [1954-1957 гг.]. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 81. Л. 7
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Э.П. Шапко. [1954-1957 гг.]. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 85. Л. 1, 3
Народныя артысты Беларусі А.М. Трус у ролі Захара Бардина, М.П. Звездачотаў у ролі Левшина, М. Яроменка ў ролі Грекова. Спектакль "Враги", пастаўлены ў драматычным тэатры імя Я. Коласа. Рэжысёр І.М. Раеўскі. [1950 г.]. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 173. Лл. 1, 2, 3
Сцэна са спектакля "Враги", пастаўленага ў драматычным тэатры імя Я. Коласа. Рэжысёр І.М. Раеўскі. [1950 г.]. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 173. Л. 8
Сцэна са спектакля "Несцерка", пастаўленага ў драматычным тэатры імя Я. Коласа. Рэжысёр Н.Б. Лойтэр. 1953 г.  Ф. 169. Воп. 1. Спр. 175. Л. 5
Сцэна са спектакля "Несцерка", пастаўленага ў драматычным тэатры імя Я. Коласа. Рэжысёр Н.Б. Лойтэр. 1953 г.  Ф. 169. Воп. 1. Спр. 175. Л. 6
Сцэна са спектакля “В добрый час”, пастаўленага ў драматычным тэатры імя Я. Коласа. Рэжысёр В.У. Броўкін. Г.А. Арлова ў ролі Гали Давыдовой, М. Л. Федароўскі ў ролі Андрея. 1956 г. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 172. Л. 2
Сцэна са спектакля “В добрый час”, пастаўленага ў драматычным тэатры імя Я. Коласа. Рэжысёр В.У. Броўкін. 1956 г. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 172. Л. 3
Сцэна са спектакля “Гулливер из лилипутии”, пастаўленага Ленінградскім тэатрам лялек. [1950-1960 гг.]. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 181. Л. 1
Народны артыст СССР А.І. Хачатуран за дырыжорскім пультам на канцэрце. [1950-1960 гг.]. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 192. Л. 13
Грэчаскі скрыпач Біран Калосі. [1950-1960 гг.]. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 193. Л. 1
І.І. Салавейчык з фотааматарамі. 1959 г. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 234. Л. 1
І.І. Салавейчык у групе з выкладчыкамі і выпускнікамі Мінскага тэхналагічнага тэхнікума. 1961 г. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 235. Л. 3
Фотаздымак І.І. Салавейчыка. Падарунак ад Віцебскага фотаклуба. 01.10.1962. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 229. Л. 1
І.І. Салавейчык у дзень 75-годдзя. 25.03.1965 г. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 237. Л. 16
І.І. Салавейчык з жонкай і вучнямі. [1965 г.]. Ф. 169. Воп. 1. Спр. 232. Л. 2

“Мастак за аб’ектывам”

Да 130-годдзя з дня нараджэння фатографа Ісаака Салавейчыка

(25.03.1890 – 29.09.1967)

Старэйшы фатограф Беларусі, Салавейчык Ісаак Іосіфавіч, нарадзіўся 25 сакавіка 1890 г. у горадзе Беластоку Гродзенскай губерні (у наш час – тэрыторыя Рэспублікі Польшча) у сям’і фатографа.

Адукацыю І.І. Салавейчык атрымаў у камерцыйным вучылішчы. Фатаграфіяй пачаў займацца ў 1906 годзе. З 1916 года працаваў у Віцебску ў “Фатаграфіі А. Макоўскага”.

Быў абраны дэпутатам Віцебскага гарадскога савета, старшынёй камітэта прафсаюза фотаработнікаў, некаторы час працаваў членам калегіі губваенкамата.

Пасля службы ў Чырвонай Арміі (1921) працаваў загадчыкам фатаграфіяй у Віцебску. Тут ім былі створаны першыя фотакружкі пры клубах кажэўнікаў, швейнікаў.

У Мінск І.І. Салавейчык прыехаў у 1926 годзе і пачаў працаваць у Белдзяржкіно. З 1933 па 1937 год працаваў у Беларускім дзяржаўным выдавецтве БССР фатографам і загадчыкам аддзела афармлення. У гэтым жа годзе выйшаў у свет альбом “Советская Белоруссия”, у якім большасць здымкаў належалі І.І. Салавейчыку.

У пасляваенныя гады Ісаак Іосіфавіч Салавейчык цалкам прысвяціў сябе фатаграфіі, якая адлюстроўвае росквіт беларускага савецкага мастацтва і літаратуры. Ён працаваў фотакарэспандэнтам у газеце “Літаратура і мастацтва”, затым фатографам у Дзяржаўным мастацкім музеі БССР. І.І. Салавейчык з’яўляўся членам бюро фотарэпартажу Саюза журналістаў і старшынёй Цэнтральнага фотаклуба г. Мінска.

Апошнія гады свайго жыцця І.І. Салавейчык цалкам прысвяціў педагагічнай дзейнасці. У 1960 годзе быў створаны першы ў БССР фотаклуб, які пазней атрымаў назву “Мінск”. Яго мастацкім кіраўніком стаў Ісаак Салавейчык, пад кіраўніцтвам якога фотаклуб плённа развіваўся. Гэта ўстанова стала адным з тых месцаў, дзе ён дзяліўся вопытам з маладым пакаленнем.

Памёр І.І. Салавейчык 29 верасня 1967 года.

У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва захоўваецца асабісты фонд Ісаака Іосіфавіча Салавейчыка (Ф. 169), большую частку якога складаюць дакументы творчай дзейнасці фотамастака: фотаздымкі пісьменнікаў, паэтаў, кампазітараў, музыкантаў, мастакоў, артыстаў тэатра, сцэн са спектакляў.

Яго мадэлямі былі такія знакамітыя людзі Беларусі, як, напрыклад, паэты П.У. Броўка і П.Е. Панчанка, пісьменнікі Я. Брыль і І.П. Шамякін, мастакі В.В. Волкаў і А.А. Ахрэмчык, кампазітары Г.М. Вагнер, Я.А. Глебаў, Я.К. Цікоцкі, артысты тэатра У.І. Дзядзюшка, Л.Р. Рахленка, Л.І. Ржэцкая і яшчэ шмат іншых асоб.

Выстава мае на мэце ўшанаваць 130-годдзе таленавітага майстра і паказаць невялікую частку творчай спадчыны, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

 

Выставу падрыхтавала вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў К.М. Петухова.

25 сакавіка 2020 г.