Віртуальная выстава "Адданы праўдзе жыцця": да 100-годдзя народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі (1917-1995)

Пімен Панчанка, 1970-я гг. (Ф. 430. Воп. 1. Адз. зах. 123. Л. 5)
Верш "Зварот", 1942 г. (Ф. 259. Воп. 1. Адз. зах. 492. Л. 1)
“Пра сябе”. Творчая біяграфія Пімена Панчанкі. 1971 г. (Ф. 430. оп. 1. Адз. зах. 27. Лл. 16-18)
“Пра сябе”. Творчая біяграфія Пімена Панчанкі. 1971 г. (Ф. 430. оп. 1. Адз. зах. 27. Лл. 19-21)
“Пра сябе”. Творчая біяграфія Пімена Панчанкі. 1971 г. (Ф. 430. оп. 1. Адз. зах. 27. Лл. 22-23)
Пімен Панчанка, 1960-я гг. (Ф. 246. Воп. 1. Адз. зах. 47. Л. 5)
Вокладка да зборніка П. Панчанкі “Далёкія станцыі”. 1944 г. (Ф. 430. Воп. 1. Адз. зах. 1. Л. 1)
Верш "Надзея". 28.12.1980 (Ф. 430. Воп. 1. Адз. зах. 5. Лл. 1-2)
Верш “Даруй, зямля мая, за дробныя грахі…”. 1990-я гг. (Ф. 430. Воп. 1. Адз. зах. 8. Лл. 11-12)
Драма Ф. Шылера “Разбойнікі” ў перакладзе П. Панчанкі з нямецкай мовы. 1960-я - 1970-я гг. (Ф. 430. Воп. 1. Адз. зах. 28. Лл. 1-3)
Верш Дж. Басані “Вілла Глоры”. Пераклад П. Панчанкі з італьянскай мовы.(Ф. 430. Воп. 1. Адз. зах. 29. Л. 4)
Вокладка першага зборніка вершаў П.Панчанкі. 1938 г. (Інв. № 8544)
Пімен Панчанка, 1950-я гг. (Ф. 430. Воп. 1. Адз. зах. 123. Л. 1)
На Калінінскім фронце: П.Панчанка (другі злева), І.Гурскі, А.Кучар, П.Глебка. 1942 г. (Ф. 312. Воп. 1. Адз. зах. 166. Л. 4)
Вокладка зборніка вершаў "Дарога вайны". 1943 г. (Інв. № 4860)
Ліст П. Панчанкі да перакладчыка і мовазнаўцы Я. Мазалькова. 05.04.1942. (Ф. 259. Воп. 1. Адз. зах. 379. Л. 1)
Ліст П. Панчанкі да перакладчыка і мовазнаўцы Я. Мазалькова. 07.09.1943 (Ф. 259. Воп. 1. Адз. зах. 379. Л. 3)
Ліст П. Панчанкі да перакладчыка і мовазнаўцы Я. Мазалькова. 28.06.1944. (Ф. 259. Воп. 1. Адз. зах. 379. Л. 7)
Вокладка зборніка "Далёкія станцыі" з дароўным надпісам аўтара Я.Мазалькову (Інв. № 8545)
П.Панчанка падчас выступлення на Дэкадзе беларускай літаратуры ў Маскве. 1949 г. (Ф. 213. Воп. 1. Адз. зах. 164. Л. 2)
Вокладка зборніка "Гарачыя вятры". 1947 г. (Інв. № 1573)
Вокладка зборніка "Патрыятычныя песня" - лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я.Купалы (1959 г.) (Інв. № 19884)
Пастанова ЦК Кампартыі Беларусі і Савета Міністраў БССР аб прысваенні Дзяржаўных прэмій БССР, у тым ліку П. Панчанку за зборнік вкршаў “Пры святле маланак”. 12.01.1968. (Ф. 78. Воп. 1. Адз. зах. 160. Л. 3)
Вокладка зборніка "Пры святле маланак". 1966 г. (Інв. № 5401)
Вокладка зборніка "Где ночует жаворонок" - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981 г.) (Інв. № 5852)
Вокладка зборніка "Снежань". 1972 г. (Інв. № 14232)
Асабовы лісток П. Панчанкі – дэпутата Вярхоўнага Савета БССР V склікання. [1971 г.] (Ф. 430. Воп. 1. Адз. зах. 75. Лл. 1-2)
Ліст Міністра асветы БССР М.Г.Мінкевіча дэпутату Вярхоўнага Савета П. Панчанку. 02.03.1979. (Ф. 430. Воп. 1. Адз. зах. 75. Л. 7)
Ліст П.Панчанкі з Нью-Ёрку да М.Танка ў Кітай. 13.11.1958. (Ф. 25. Воп. 2. Адз. зах. 80. Лл. 13-14)
Верш "Маўклівая малітва". [1958 г.] (Ф. 430. Воп. 1. Адз. зах. 4. Л. 5)
Вокладка зборніка "Нью-Йоркскія малюнкі". 1960 г. (Інв. № 14230)
П.Панчанка, В.Быкаў, Н.Гілевіч. [1980-я гг.] (Ф. 430. Воп. 1. Адз. зах. 126. Л. 3)
П.Панчанка і Я.Брыль у ЗША. 1960 г. (Ф. 59. Воп. 3. Адз. зах. 527. Л. 13)
П.Панчанка і Я.Брыль у ЗША. 1960 г. (Ф. 59. Воп. 3. Адз. зах. 527. Л. 15)
“Песня аб Мінску” (музыка І.Лучанка). 1975 г. (Ф. 430. Воп. 1. Адз. зах. 32. Лл. 1-2)
На Дэкадзе латышскай літаратуры ў Беларусі: П.Панчанка, Я.Судрабкалн, М.Танк, А.Імерманіс. 1959 г. (Ф. 430. Воп. 1. Адз. зах. 124. Л. 1)
П.Панчанка і Я.Брыль ў Літаратурным музеі Я.Коласа. 1966 г. (Ф. 430. Воп. 1. Адз. зах. 125. Л. 1)
П.Панчанкі падчас сустрэчы з чытачамі. [1980-я гг.] (Ф. 430. Воп. 1. Адз. зах. 127. Л. 1)
П.Панчанкі падчас сустрэчы з чытачамі. [1980-я гг.] (Ф. 430. Воп. 1. Адз. зах. 127. Л. 2)

Панчанка Пімен Емяльянавіч

Народны паэт Беларусі

23 жніўня 1917 – 2 красавіка 1995

Пімен Емяльянавіч Панчанка нарадзіўся 23 жніўня 1917 г. ў г. Рэвелі (цяпер Талін, Эстонія) у беларускай сям’і, якая апынулася тут напярэдадні Першай сусветнай вайны ў пошуках заробку. Бацькі паэта, Емяльян Арцёмавіч і Дар’я Факееўна, – беззямельныя сяляне з Ашмяншчыны, – вярнуліся ў Беларусь ў 1921 г. У 1932 г. Панчанка скончыў Бягомльскую сямігодку, падрыхтоўчыя курсы для паступлення ў ВНУ. Са студзеня па жнівень 1933 года быў рабочым дрэваапрацоўчага камбіната ў г. Бабруйску. Пасля сканчэння гадавых педагагічных курсаў (1933-1934 гг.) працаваў загадчыкам Алянскай пачатковай школы Бабруйскага раёна, потым настаўнікам Казуліцкай НСШ Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, у 1938-1939 гг. быў выкладчыкам мовы і літаратуры Кіраўскай СШ. Адначасова завочна вучыўся на філалагічным факультэце Мінскага настаўніцкага інстытута.

З 1939 па 1946 гг. знаходзіўся ў Чырвонай Арміі. Прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў спецыяльным карэспандэнтам у армейскіх і франтавых газетах: “За Савецкую Беларусь”, “За свабодную Беларусь”, “Героический штурм”, “Советский патриот”. Супрацоўнічаў з сатырычнымі выданнямі “Партызанская дубінка”, “Раздавім фашысцкую гадзіну”. У 1944-1945 гг. з часцямі Чырвонай Арміі знаходзіўся ў Іране.

З 1946 г. Пімен Панчанка – загадчык аддзела рэдакцыі часопіса “Вожык”, з 1948 г. – загадчык аддзела, потым намеснік галоўнага рэдактара газеты “Літаратура і мастацтва”. У 1953-1958 гг. – галоўны рэдактар альманаха “Советская Отчизна”, у 1958-1966 гг. – часопіса “Маладосць”. З 1966 г. П.Е.Панчанка сакратар праўлення СП БССР (член СП БССР з 1938 г.). З 1972 г. – на творчай рабоце.

У 1958 г. як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце ХІІІ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959-1967, 1971-1990 гг. Быў старшынёй Рэспубліканскага камітэта абароны міру. З 1990 г. – членам Рады СП БССР. Пімен Панчанка ўзнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981 год, за кнігу вершаў “Где ночует жаворонок?”), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Купалы (1968 год, за зборнік вершаў “Пры святле маланак”), Літаратурнай прэміі імя Я.Купалы (1959 год, за паэму “Патрыятычная песня”).

Памёр П.Е.Панчанка 2 красавіка 1995 года і пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Першыя вершы П.Е.Панчанкі “Ураджайнае” і “Моладзі” надрукаваны ў альманаху “Ударнікі” (1934). Ён аўтар зборнікаў вершаў і паэм “Упэўненасць” (1938), “Вераснёвыя сцягі” (1940), “Тебе Беларусь!” (1942), “Дарога вайны”(1943), ”Далёкія станцыі” (1945), “Гарачыя вятры” (1947), “Гарачы лівень” (1957), “Кніга вандраванняў і любові” (1959), “Нью-Йоркскія малюнкі” (1960), “Чатыры кантыненты” (1964), “Пры святле маланак” (1966), “Снежань” (1972), “Крык сойкі” (1976), “Вячэрні цягнік” (1977), “Неспакой” (1988), “Зямля ў мяне адна” (1996) і шмат іншых. Выдадзены зборы твораў у 2-х (1959), 3-х (1967-1971), 4-х тамах (1981-1983), “Избранные произведения” ў 2-х тамах (1984). П.Е.Панчанка перакладаў на беларускую мову асобныя творы Т.Масэнкі, А.Міцкевіча, М.Нагнібеды, Я.Райніса, А.Суркова, Б.Чалага, Ф.Шылера і іншых. Выступаў П.Е.Панчанка з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі (зборнік “На паэтычным небасхіле” 1977, “Высокі бераг” 1993), з успамінамі пра Я.Купалу, Я.Коласа, А.Фадзеева, А.Куляшова і іншых. Творы П.Е.Панчанкі перакладзены на многія мовы свету.

Творам народнага паэта ўласцівы глыбокі лірызм, тонкі філасофскі роздум, дакладна акрэсленая грамадзянская пазіцыя, сатырычны пафас. Яго паэзія псіхалагічна чуйная, незвычайна багатая на рэаліі жыцця і чалавечыя адносіны, павернута да штодзённых спраў, прасякнута людскімі клопатамі і трывогамі, раскрывае свет сучасніка.

У Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва захоўваецца асабісты фонд народнага паэта Беларусі П.Е.Панчанкі. Дакументы паступілі ў архіў-музей у 1999 г. ад ўдавы паэта Зоі Кірылаўны. Фонд паэта налічвае 128 спраў (1810 дакументаў) за 1911-1999 гг. Сярод рукапісаў П.Панчанкі – падборкі вершаў да мяркуемых зборнікаў “Далёкія станцыі”, “Вячэрні цягнік”, вершы, артыкулы, рэцэнзіі, пераклады, перапіска, дакументы да біяграфіі, фатаграфіі.