Аддзел архіваў арганізацый і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду
Асноўнымі задачамі аддзела з’яўляюцца:
‒ выяўленне і складанне спісаў крыніц камплектавання БДАМЛМ;
‒ арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва і кантроль за дзейнасцю служб дакументацыйнага забеспячэння кіравання і архіваў арганізацый – крыніц камплектавання БДАМЛМ;
‒ арганізацыя прыёму на пастаяннае захоўванне дакументаў ад арганізацый – крыніц камплектавання БДАМЛМ;
‒ арганізацыя камплектавання і прыёму на пастаянае захоўванне дакументаў асабістага паходжання дзеячаў літаратуры і мастацтва;
‒ выяўленне дакументаў па гісторыі літратуры і мастацтва Беларусі ў замежных архіваў, музеях і бібліятэках.
Загадчык аддзела - Пышынская Марыя Іосіфаўна
Тэл.: +375 (17) 365-45-83
Аддзел навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання
Асноўнымі задачамі аддзела з'яўляюцца:
‒ вызначэнне асноўных напрамкаў развіцця навукова-даведачнага апарата да дакументаў БДАМЛМ, арганізацыя і правядзенне работы па яго стварэнні;
‒ пашырэнне інфармацыйнай базы БДАМЛМ з мэтай максімальнага задавальнення патрэб грамадства ў рэтраспектыўнай дакументнай інфармацыі;
‒ навуковае апісанне дакументаў асабістага паходжання дзеячаў літаратуры і мастацтва і іх тэхнічная апрацоўка, якія паступілі на пастаяннае захоўванне ў БДАМЛМ;
‒ нарматыўна-метадычнае забеспячэнне работы па стварэнні і ўдасканаленні навукова-даведачнага апарата да дакументаў БДАМЛМ.
Загадчык аддзела - Данекіна Валянціна Ягораўна
Тэл.: +375 (17) 365-45-83
Аддзел забеспячэння захаванасці дакументаў
Асноўнымі задачамі аддзела з’яўляюцца:
‒ прыём дакументаў, музейных прадметаў, друкаванных выданняў на пастаяннае захоўванне і іх улік;
‒ арганізацыя захоўвання і забеспячэнне захаванасці дакументаў, музейных прадметаў, фонду карыстання, навуковай бібліятэкі, даведачна-інфармацыйнага фонду;
‒ вызначэнне асноўных напрамкаў і аналіз работы БДАМЛМ па забеспячэнні захаванасці і ўліку дакументаў, падрыхтоўка прапаноў па іх удасканаленні;
‒ стварэнне страхавога фонду (мікрафільмы, мікрафішы, электронныя копіі) асабліва каштоўных і ўнікальных дакументаў і яго ўлік, стварэнне фонду карыстання асабліва каштоўных і ўнікальных дакументаў і яго ўлік.
Загадчык аддзела - Бярэйшык Вольга Іванаўна
Тэл.: +375 (17) 242-51-88
Аддзел інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій
Асноўнымі задачамі аддзела з’яўляюцца:
‒ пашырэнне інфармацыйнай базы БДАМЛМ з мэтай максімальнага задавальнення патрэб грамадства ў рэтраспектыўнай дакументнай інфармацыі;
‒ вызначэнне асноўных напрамкаў развіцця навукова-даведачнага апарата да дакументаў архіва, арганізацыі і правядзення работы па яго стварэнні і развіцці;
‒ каардынацыя дзейнасці па ўкараненні і выкарыстанні ў практыцы БДАМЛМ аўтаматызаваных архіўных тэхналогій;
‒ выкарыстанне і ўкараненне ў практыку работы БДАМЛМ перадавога айчыннага і замежнага вопыту ў галіне стварэння інфармацыйна-пошукавых сістэм і выкарыстання аўтаматызаваных архіўных тэхналогій;
‒ нарматыўна-метадычнае забеспячэнне работы па стварэнні і ўдасканаленні навукова-даведачнага апарата да дакументаў архіва-музея.
Загадчык аддзела - Бачышча Юрый Алегавіч
Тэл.: +375 (17) 242-51-88
Аддзел інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў
Асноўнымі задачамі аддзела з’яўляюцца:
‒ вызначэнне асноўных накірункаў работы архіва-музея па выкарыстанні дакументаў, падрыхтоўка прапаноў па іх удасканаленні;
‒ арганізацыя інфармацыйнага забеспячэння дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, навуковай грамадскасці і грамадзян аб дакументах БДАМЛМ;
‒ правядзенне навукова-даследчай работы самастойна, а таксама сумесна з навукова-даследчымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і іншых краін у галіне выдання дакументальных зборнікаў, калектыўных навуковых прац, манаграфій па актуальных пытаннях гісторыі літаратуры і мастацтва Беларусі, архівазнаўства, археаграфіі;
‒ арганізацыя выставак, іншых публічных мерапрыемстваў з выкарыстаннем дакументаў БДАМЛМ;
‒ аказанне метадычнай дапамогі, падрыхтоўка навукова-абгрунтаваных рэкамендацый і інструкцый па пытаннях выкарыстання дакументаў БДАМЛМ.
Загадчык аддзела - Іванова Таццяна Вадзімаўна
Тэл.: +375 (17) 242-51-88