Аддзелы

Аддзел архіваў арганізацый і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду

Асноўнымі задачамі аддзела з’яўляюцца:

‒     выяўленне і складанне спісаў крыніц камплектавання БДАМЛМ;

‒     арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва і кантроль за дзейнасцю служб дакументацыйнага забеспячэння кіравання і архіваў арганізацый – крыніц камплектавання БДАМЛМ;

‒     арганізацыя прыёму на пастаяннае захоўванне дакументаў ад арганізацый – крыніц камплектавання БДАМЛМ;

‒     арганізацыя камплектавання і прыёму на пастаянае захоўванне дакументаў асабістага паходжання дзеячаў літаратуры і мастацтва;

‒     выяўленне дакументаў па гісторыі літратуры і мастацтва Беларусі ў замежных архіваў, музеях і бібліятэках.

Загадчык аддзела - Пышынская Марыя Іосіфаўна

Тэл.: +375 (17) 327-25-83

 

Аддзел навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання

Асноўнымі задачамі аддзела з'яўляюцца:

‒     вызначэнне асноўных напрамкаў развіцця навукова-даведачнага апарата да дакументаў БДАМЛМ, арганізацыя і правядзенне работы па яго стварэнні;

‒     пашырэнне інфармацыйнай базы БДАМЛМ з мэтай максімальнага задавальнення патрэб грамадства ў рэтраспектыўнай дакументнай інфармацыі;

‒     навуковае апісанне дакументаў асабістага паходжання дзеячаў літаратуры і мастацтва і іх тэхнічная апрацоўка, якія паступілі на пастаяннае захоўванне ў БДАМЛМ;

‒     нарматыўна-метадычнае забеспячэнне работы па стварэнні і ўдасканаленні навукова-даведачнага апарата да дакументаў БДАМЛМ.

Загадчык аддзела - Данекіна Валянціна Ягораўна

Тэл.: +375 (17) 327-25-83

 

Аддзел уліку і забеспячэння захаванасці дакументаў

Асноўнымі задачамі аддзела з’яўляюцца:

‒     прыём дакументаў, музейных прадметаў, друкаванных выданняў на пастаяннае захоўванне і іх улік;

‒     арганізацыя захоўвання і забеспячэнне захаванасці дакументаў, музейных прадметаў, фонду карыстання, навуковай бібліятэкі, даведачна-інфармацыйнага фонду;

‒     вызначэнне асноўных напрамкаў і аналіз работы БДАМЛМ па забеспячэнні захаванасці і ўліку дакументаў, падрыхтоўка прапаноў па іх удасканаленні;

‒     стварэнне страхавога фонду (мікрафільмы, мікрафішы, электронныя копіі) асабліва каштоўных і ўнікальных дакументаў і яго ўлік, стварэнне фонду карыстання асабліва каштоўных і ўнікальных дакументаў і яго ўлік.

Загадчык аддзела - Бярэйшык Вольга Іванаўна

Тэл.: +375 (17) 327-11-88

 

Аддзел інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій

Асноўнымі задачамі аддзела з’яўляюцца:

‒     пашырэнне інфармацыйнай базы БДАМЛМ з мэтай максімальнага задавальнення патрэб грамадства ў рэтраспектыўнай дакументнай інфармацыі;

‒     вызначэнне асноўных напрамкаў развіцця навукова-даведачнага апарата да дакументаў архіва, арганізацыі і правядзення работы па яго стварэнні і развіцці;

‒     кардынацыя дзейнасці па ўкараненні і выкарыстанні ў практыцы БДАМЛМ аўтаматызаваных архіўных тэхналогій;

‒     выкарыстанне і ўкараненне ў практыку работы БДАМЛМ перадавога айчыннага і замежнага вопыту ў галіне стварэння інфармацыйна-пошукавых сістэм і выкарыстання аўтаматызаваных архіўных тэхналогій;

‒     нарматыўна-метадычнае забеспячэнне работы па стварэнні і ўдасканаленні навукова-даведачнага апарата да дакументаў архіва-музея.

В.а. загадчыка аддзела - Матвеева Ала Аляксееўна

Тэл.: +375 (17) 327-11-88

 

Аддзел інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў

Асноўнымі задачамі аддзела з’яўляюцца:

‒     вызначэнне асноўных накірункаў работы архіва-музея па выкарыстанні дакументаў, падрыхтоўка прапаноў па іх удасканаленні;

‒     арганізацыя інфармацыйнага забеспячэння дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, навуковай грамадскасці і грамадзян аб дакументах БДАМЛМ;

‒     правядзенне навукова-даследчай работы самастойна, а таксама сумесна з навукова-даследчымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і іншых краін у галіне выдання дакументальных зборнікаў, калектыўных навуковых прац, манаграфій па актуальных пытаннях гісторыі літаратуры і мастацтва Беларусі, архівазнаўства, археаграфіі;

‒     арганізацыя выставак, іншых публічных мерапрыемстваў з выкарыстаннем дакументаў БДАМЛМ;

‒     аказанне метадычнай дапамогі, падрыхтоўка навукова-абгрунтаваных рэкамендацый і інструкцый па пытаннях выкарыстання дакументаў БДАМЛМ.

Загадчык аддзела - Іванова Таццяна Вадзімаўна

Тэл.: +375 (17) 327-11-88