Якуб Брайцев. "Среди болот и лесов"

Брайцев, Я. Среди болот и лесов / Якуб Брайцев. Минск: Регистр, 2013. - 320 с.

Укладальнік і аўтар уступнага артыкула - дырэктар архіва-музея Г.В. Запартыка.

У кнігу ўвайшлі раней не выдадзеныя творы Якуба Брайцава, якія захоўваюцца ў фондзе пісьменніка ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд №7). Асноўную частку кнігі складае раман "Среди болот и лесов", які быў напісаны ў 1913-1916 гг. Сёння гэты твор некаторыя літаратуразнаўцы лічаць першым беларускім раманам.

У аснову сюжэта пакладзены рэальныя падзеі, якія адбываліся на Магілёўшчыне ў пачатку ХХ ст., дзейнаці беларускага Робін Гуда - Аляксандра Савіцкага, які вельмі неардынарным чынам змагаўся з сацыяльнай несправядлівасцю. З вялікім пачуццём любові да сваёй зямлі ў рамане апісаны мясціны і непаўторная прырода Магілёўшчыны, побыт, каларыт і звычаі мясцовых жыхароў.

У выданне таксама ўвайшлі аповесць "Невдашечка Анюта" (1887) і апавяданне "Дудолева лоза" (1889).

Гэты зборнік фактычна адкрывае шырокаму колу чытачоў імя выбітнага беларускага пісьменніка, які пісаў на рускай мове.