Пачынаючы з 1999 г. архіў-музей рэгулярна ладзіць навуковыя канферэнцыі - Узвышаўскія і Архіўныя чытанні. На сённяшні дзень адбыліся:
- Навуковая канферэнцыя, прысвечаная Міхасю Мялешку (25.02.1999)
- Навуковая канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Адама Бабарэкі (14-15.10.1999)
- Навуковая канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Міколы Каспяровіча (18-19.05.2000)
Узвышаўскія чытанні
- І Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 75-годдзю з часу заснавання літаратурнага аб'яднання “Узвышша” (26.05.2001)
- ІІ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Язэпа Пушчы (24.05.2002)
- ІІІ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Тодара Кляшторнага і 80-годдзю з часу заснавання літаратурнага аб'яднання “Маладняк” (28.05.2003)
- IV Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Паўлюка Труса (28.05.2004)
- V Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 105-годдзю з дня нараджэння Кузьмы Чорнага (27.05.2005)
- VI Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі і 80-годдзю з часу ўтварэння літаратурнага аб'яднання “Узвышша” (26.05.2006)
- VІІ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы (28.05.2007)
- VIII Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 115-годдзю з дня нараджэння Андрэя Мрыя (А.А. Шашалевіча) (26.05.2008)
- ІХ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Антона Адамовіча, Сяргея Дарожнага, Максіма Лужаніна, Лукаша Калюгі (26.05.2009)
- Х Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 50-годдзю з часу ўтварэння БДАМЛМ (03.06.2010)
- ХІ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 85-годдзю з часу ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Узвышша” (26.05.2011)
- ХІІ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Барыса Мікуліча (25.05.2012)
- ХІІІ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 90-годдзю з часу заснавання літаратурнага згуртавання “Маладняк” (23.05.2013)
- ХIV Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя літаратурнаму працэсу 1920 - 1930-х гг. (26.05.2014)
- ХV Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 115-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Жылкі і Уладзіміра Дубоўкі (26.05.2015)
- XVI Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння Цёткі (Алаізы Пашкевіч) і 130-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі (26.05.2016)
- XVII Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Міхася Мялешкі (26.05.2017)
- XVIII Узвышаўскія чытанні “Беларуская літаратура і пачаткі дзяржаўнасці” (25.05.2018)
- ХІХ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння Адама Бабарэкі (24.05.2019)
- ХХ Узвышаўскія чытанні "БДАМЛМ як скарбніца нацыянальнага архіўнага фонду" (02.10.2020)
- ХХІ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 95-годдзю з часу заснавання літаратурнага згуртавання "Узвышша" (26.05.2021)
- XXII Узвышаўскія чытанні “Беларускія пісьменнікі ваеннага пакалення: лёсы і творы” (26.05.2022)
Архіўныя чытанні
- І Архіўныя чытанні. “БДАМЛМ – скарбніца культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі” (03.10.2003)
- ІІ Архіўныя чытанні. “Архівы асабістага паходжання – састаўная частка інфармацыйнага рэсурса грамадства” (05.10.2004)
- ІІІ Архіўныя чытанні, прысвечаныя 90-годдзю з пачатку Першай сусветнай вайны (10.2005)
- IV Архіўныя чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з часу заснавання газеты “Наша Ніва” і 100-годдзю выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца” (06.10.2006)
- V Архіўныя чытанні, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа (04.10.2007)
- VI Архіўныя чытанні, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Язэпа Лёсіка і Вацлава Ластоўскага (03.10.2008)
- VII Архіўныя чытанні, прысвечаныя 150-годдзю з дня нараджэння Браніслава Эпімаха-Шыпілы (02.10.2009)
- VIII Архіўныя чытанні, прысвечаныя 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча і 100-годдзю з дня нараджэння Ларысы Геніюш (04.10.2010)
- ІХ Архіўныя чытанні, прысвечаныя 80-годдзю з дня нараджэння Генадзя Кісялёва (11.10.2011)
- Х Архіўныя чытанні, прысвечаныя 220-годдзю з дня нараджэння Івана Грыгаровіча (09.10.2012)
- XI Архіўныя чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Масея Сяднёва і творчай спадчыне пісьменнікаў беларускай эміграцыі (04.10.2013)
- ХІІ Архіўныя чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з пачатку Першай сусветнай вайны (06.10.2014)
- ХІІI Архіўныя чытанні, прысвечаныя 25-годдзю Беларускага таварыства архівістаў (06.10.2015)
- XIV Архіўныя чытанні, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, Аркадзя Смоліча і Івана Цвікевіча (04.10.2016)
- XV Архіўныя чытанні, прысвечаныя 70-годдзю з дня нараджэння гісторыка і архівіста Віталя Скалабана, архівіста і журналіста Аляксандра Міхальчанкі і гісторыка Уладзіміра Міхнюка (05.10.2017)
- XVI Архіўныя чытанні, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння артысткі, педагога, мемуарысткі, заслужанага дзеяча культуры БССР Паўліны Мядзёлкі (04.10.2018)
- XVII Архіўныя чытанні (03.10.2019)
- ХVIII Архіўныя чытанні, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча (02.10.2020)
- XІХ Архіўныя чытанні “Беларуская літаратура і літаратуразнаўства 2-й паловы ХХ ст.” (01.10.2021)
- ХХ Архіўныя чытанні "Фонды асабістага паходжання - крыніцы гістарычнай памяці народа" (06.10.2022)